Дадатковыя ўмовы выкарыстання Google Карт для канцавых карыстальнікаў
Апошняе змяненне: 4 чэрвеня 2025 года
Карыстаючыся Google Картамі або староннімі прадуктамі ці сэрвісамі, якія інтэгруюць сэрвісы Платформы Google Карт, вы як канцавы карыстальнік павінны прыняць (1) Умовы выкарыстання Google і (2) гэтыя Дадатковыя ўмовы выкарыстання Google Карт (далей – Дадатковыя ўмовы Карт). Дадатковыя ўмовы Карт уключаюць праз спасылку Юрыдычную інфармацыю для Google Карт і Google Планеты Зямля, а таксама для API Google Карт і Google Планеты Зямля.
Уважліва прачытайце кожны з гэтых дакументаў. Разам гэтыя дакументы называюцца "Умовы". Яны вызначаюць, чаго вы можаце чакаць ад нас, выкарыстоўваючы нашы сэрвісы, і чаго мы чакаем ад вас.
Калі ў Google Картах вы выкарыстоўваеце толькі прызначаныя для прадаўцоў функцыі (каб кіраваць профілем кампаніі), то на такое выкарыстанне распаўсюджваюцца Умовы профілю кампаніі ў Google – глядзіце старонку https://support.google.com/business/answer/9292476.
Раім азнаёміцца з нашай Палітыкай прыватнасці. У ёй тлумачыцца, якія даныя мы збіраем, навошта мы іх збіраем і як вы можаце абнаўляць, экспартаваць, выдаляць сваю інфармацыю і кіраваць ёй.
Ліцэнзія. У рамках Умоў выкарыстання Google (пакуль вы выконваеце гэтыя Умовы) вы маеце ліцэнзію на выкарыстанне Google Карт, у тым ліку функцый, якія дазваляюць:
праглядаць карты і дадаваць да іх анатацыі;
ствараць файлы KML і слаі карт;
публічна дэманстраваць змесціва з належным указаннем аўтарства ў інтэрнэце, у відэа і ў друкаваных матэрыялах.
Падрабязней пра канкрэтныя магчымасці выкарыстання Google Карт глядзіце на старонцы дазволаў Выкарыстанне Google Карт, Google Планеты Зямля і Прагляду вуліц.
Забароненыя дзеянні. Каб мець ліцэнзію на выкарыстанне Google Карт, вы павінны выконваць патрабаванні гэтага раздзела 2. Падчас карыстання Google Картамі вам (у тым ліку асобам, якія дзейнічаюць ад вашага імя) забараняецца:
распаўсюджваць або прадаваць элементы Google Карт або ствараць новы прадукт ці сэрвіс на аснове Google Карт;
капіраваць змесціва (калі іншае не дазволена на старонцы Выкарыстанне Google Карт, Google Планеты Зямля і Прагляду вуліц або дзеючымі законамі аб інтэлектуальнай уласнасці, уключаючы правілы добрасумленнага выкарыстання);
масава спампоўваць або ствараць масавыя каналы змесціва (ці дазваляць рабіць гэта іншым);
выкарыстоўваць Google Карты для стварэння або дапаўнення іншых набораў даных, звязаных з картаграфаваннем (уключаючы наборы даных для карт або навігацыі, базы даных з інфармацыяй пра бізнес, спісы рассылкі і тэлемаркетынгу), для сэрвісу, які з’яўляецца заменай Google Карт або істотна падобным да Google Карт;
выкарыстоўваць элементы Google Карт разам з чужымі прадуктамі або сэрвісамі для навігацыі ў рэальным часе ці аўтаномнага кіравання аўтамабілем або ў сувязі з гэтымі дзеяннямі, акрамя як праз спецыяльную функцыю Google, напрыклад Android Auto.
Рэальныя ўмовы; прыняцце рызыкі. Карыстаючыся картаграфічнымі данымі Google Карт, маршрутамі, інфармацыяй пра дарожны рух і іншым змесцівам, вы можаце сутыкнуцца з тым, што фактычныя ўмовы адрозніваюцца ад вынікаў і змесціва на карце, таму прымайце адпаведныя рашэнні самастойна і карыстайцеся Google Картамі на ўласную рызыку. Вы заўсёды несяце адказнасць за свае дзеянні і іх наступствы.
Ваша змесціва ў Google Картах. Змесціва, якое вы запампоўваеце, адпраўляеце, захоўваеце або атрымліваеце праз Google Карты, рэгулюецца Умовамі выкарыстання Google, у тым ліку ліцэнзіяй у раздзеле "Дазвол на выкарыстанне вашага змесціва". Аднак калі змесціва застаецца выключна лакальным на вашай прыладзе (напрыклад, лакальна захаваны файл KML), яно не запампоўваецца і не адпраўляецца ў Google, таму гэта ліцэнзія на яго не распаўсюджваецца.
Канцавыя карыстальнікі з дзяржаўных устаноў. Калі вы выкарыстоўваеце Google Карты як прадстаўнік дзяржаўнай установы, прымяняюцца наступныя ўмовы:
Рэгулюючае заканадаўства.
Для гарадскіх і рэгіянальных дзяржаўных устаноў у ЗША і Еўрапейскім саюзе раздзел Умоў выкарыстання Google адносна рэгулюючага заканадаўства і месца разгляду спрэчак не прымяняецца.
Для федэральных дзяржаўных устаноў ЗША раздзел Умоў выкарыстання Google адносна рэгулюючага заканадаўства і месца разгляду спрэчак замяняецца наступным:
"Гэтыя Умовы рэгулююцца, тлумачацца і прымяняюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Злучаных Штатаў Амерыкі без уліку норм міжнароднага прыватнага права. У межах, дазволеных федэральным заканадаўствам: (A) у адсутнасць адпаведнага федэральнага закона прымяняецца заканадаўства штата Каліфорнія (за выключэннем норм міжнароднага прыватнага права штата Каліфорнія); і (B) спрэчкі, якія вынікаюць з гэтых Умоў або адносяцца да іх ці да Google Карт, падлягаюць разгляду выключна ў федэральных судах акругі Санта-Клара, штат Каліфорнія, і бакі даюць згоду на персанальную юрысдыкцыю гэтых судоў".
Абмежаваныя правы Урада ЗША. Доступ да Google Карт ці іх выкарыстанне з боку федэральнага ўрада ЗША або для яго рэгулюецца раздзелам "Абмежаваныя правы Урада ЗША" ў Юрыдычнай інфармацыі для Google Карт і Google Планеты Зямля.